Следчым камітэтам вынесены пастановы аб прыцягненні ў якасці абвінавачаных Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна, паведамілі ў СК.
«Дзеянні абвінавачваных кваліфікаваныя следствам па ч.3 арт. 361 (заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт) Крымінальнага кодэкса. Пракурорам санкцыянавана прымяненне да абодвух абвінавачаным меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Названыя асобы аб’яўлены ў вышук. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца», — распавялі ў Следчым камітэце.
Па дадзеных следства, вышэйпаказаныя асобы ў жніўні 2020 года стварылі аб’яднанне «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці», абвясціўшы яго мэтай фінансавую і юрыдычную дапамогу спартсменам. «На справе Герасіменя і Апейкін, з’яўляючыся адпаведна старшынёй і выканаўчым дырэктарам, распаўсюджвалі загадзя ілжывыя звесткі аб ходзе і выніках выбарчай кампаніі, пра падзеі ў сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і культурнай сферах жыцця грамадства. У інтэрнэце і сродках масавай інфармацыі звярталіся з заклікамі да замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый аб здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. У прыватнасці, пад ціскам сябраў вышэйпаказанага „аб’яднання“ з Беларусі перанесены шэраг буйных спартыўных мерапрыемстваў. У выніку дзеянняў Герасімені і Апейкіна, а таксама іншых асоб нанесены значныя іміджавыя і фінансавыя страты, падарваны прэстыж краіны на міжнароднай арэне, дыскрэдытавана кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы», — адзначылі ў СК.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandra-gerasimenya
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-apeykin
[3] https://zviazda.by/be/tags/abyadnanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/spartsmeny