zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Наталля Качанава сустрэлася з працоўным калектывам МЗКЦ і правяла там асабісты прыём

  • 22.04.2021 21:53
  • Палітыка [1]

Старшыня Савета Рэспублікі наведала сёння з рабочай паездкай Мінскі завод колавых цягачоў, дзе сустрэлася з працоўным калектывам і правяла асабісты прыём грамадзян, перадае БЕЛТА [2].


Падчас сустрэчы Наталля Качанава адзначыла, што зносіны з працоўнымі калектывамі, правядзенне дыялогавых пляцовак, прыёмаў грамадзян і прамых ліній практыкуецца пастаянна.

"Гэта эфектыўная форма зносін з людзьмі, якая дазваляе абмеркаваць сітуацыю ў краіне, даведацца, што хвалюе людзей у пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, партыйнага будащництва, распрацоўкі Канстытуцыі, звычайных бытавых праблем", - сказала Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што ў Мінску сканцэнтравана дастатковая колькасць прадпрыемстваў і ўсе яны адыгрываюць важную ролю ў папаўненні бюджэту сталіцы.

"Ад таго, як завод будзе працаваць, шмат у чым залежыць рост эканомікі і валавога ўнутранага прадукту ў цэлым у краіне. Таму важна, каб прадпрыемствы развіваліся, эфектыўна працавалі, забяспечвалі насельніцтва працоўнымі месцамі і прыносілі карысць дзяржаве", - падкрэсліла яна.

Наталля Качанава таксама правяла прыём грамадзян. Усе жадаючыя маглі звярнуцца з праблемамі сам-насам ці ў пісьмовай форме. Першае пытанне па цэнаўтварэнні і будаўніцтве жылля задаў супрацоўнік прадпрыемства Аляксандр Конаў. "Ёсць просьба разгледзець магчымасць уводу ў формулу разліку паніжальнага каэфіцыента для арэндадаўцаў, якія здымаюць жыллё на перыяд працоўных адносін. Хацелася б мець такія ўмовы, каб была магчымасць адкладаць і на ўласнае жыллё", - расказаў ён.

Яшчэ адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства папрасіў вырашыць праблему з дарогай у адной з вёсак Чэрвеньскага раёна. "Жыхароў у мясцовасці нямала, а пад'ехаць да дамоў, у тым ліку і да мемарыяльнага помніка немагчыма. Дастаткова будзе гравійкі, якая значна палепшыць сітуацыю", - лічыць мужчына.

Таксама супрацоўнікі МЗКЦ звярталіся з пытаннямі будаўніцтва ільготнага жылля, развіцця інфраструктуры ў Новай Баравой, забеспячэння жыхароў аграгарадка Валевачы якаснай пітной вадой і вулічным асвятленнем, цікавіліся вакцынацыяй ад COVID-19.

Наталля Качанава адзначыла, што праблем з якаснай пітной вадой і асвятленнем насельніцтва мець не павінна, таму іх рашэнне ўзята на кантроль, як і сітуацыя з дарожным пакрыццём.

Тэгі:
  • Наталля Качанава [3]
  • МЗКЦ [4]
  • Прыём грамадзян [5]
  • дыялог [6]
  • блізкая ўлада [7]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://www.belta.by/printv/regions/view/kochanova-provela-vstrechu-s-trudovym-kollektivom-i-lichnyj-priem-na-mzkt-438448-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[4] https://zviazda.by/be/tags/mzkc
[5] https://zviazda.by/be/tags/pryyom-gramadzyan
[6] https://zviazda.by/be/tags/dyyalog
[7] https://zviazda.by/be/tags/blizkaya-ulada