У Брэсце п'яны мужчына дэбашырыў у краме і напаў з нажом на пакупніка, паведамляе сайт УУС аблвыканкама.
58-гадовага мужчыну нібыта не задаволіла свежасць гародніны, таму ён стаў іх дэманстратыўна раскідваць. Работнік зрабіў заўвагу кліенту, і паміж імі завязалася сварка. Вырашыць канфлікт паспрабаваў іншы пакупнік. Ім аказаўся вайсковец, якому дэбашыр прыгразіў расправай. Каля касы ён ударыў крыўдзіцеля нажом у шыю. На шчасце, мужчыну ад ранення выратаваў каўнер курткі. Ахоўнік крамы затрымаў нападніка.
У дачыненні да мужчыны Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/debosh
[2] https://zviazda.by/be/tags/debashyr
[3] https://zviazda.by/be/tags/brest