Днямі Іван Іванавіч Курындзін адсвяткаваў 100-гадовы юбілей. Ветэран-артылерыст у складзе 1-га Беларускага фронту вызваляў Беларусь ад фашыстаў. За бой пад Рагачовам атрымаў медаль «За адвагу». Перамогу сустрэў у Берліне.
З векавым юбілеем Івана Іванавіча прыйшлі павіншаваць прадстаўнікі Адміністрацыі Савецкага раёна Мінска, ваенкамата, грамадскіх аб'яднанняў. І, вядома, блізкія людзі. На фота Іван Курындзін з дачкой Галінай Ляшук. Дарэчы, Галіна Іванаўна да выхаду на пенсію ўзначальвала архіў Мінскай вобласці.
Фота Віктара ДРАЧОВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/veteran
[3] https://zviazda.by/be/tags/yubiley
[4] https://zviazda.by/be/tags/stagoddze
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynaya-vayna