Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 158 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2016—2020 гады і за 2020 год». Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакументам вызначаны рэгіёны і арганізацыі, якія ўдастоены занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Так, па выніках работы за 2016–2020 гады сярод абласцей і г. Мінска найлепшымі прызнаны Брэстчына, Міншчына і сталіца.
Па выніках работы за 2020 год вызначаны 65 пераможцаў з ліку раёнаў, гарадоў (раёнаў у гарадах) і арганізацый. У тым ліку гэта восем адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: Камянецкі і Кобрынскі раёны Брэсцкай вобласці, Мазырскі раён Гомельскай вобласці, Лагойскі і Нясвіжскі раёны Мінскай вобласці, Савецкі і Першамайскі раёны г. Мінска, Ленінскі раён г. Брэста; дзевяць арганізацый прамысловасці; тры арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве; дзевяць арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі; дзве арганізацыі лясной гаспадаркі; 34 арганізацыі сферы паслуг (арганізацыі гандлю, адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання, навукі і іншыя, уключаючы чатыры арганізацыі аховы здароўя за самаадданую працу медыцынскіх работнікаў).
Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару — грамадскае прызнанне важкага ўкладу грамадзян і калектываў прадпрыемстваў у развіццё і дабрабыт краіны. Афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару адбудзецца напярэдадні Свята працы.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/respublikanskaya-doshka-gonaru
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[6] https://zviazda.by/be/tags/voblasci