На IV саміце «Лічбавы Кітай», які арганізаваны Дзяржаўнай канцылярыяй інтэрнэт-інфармацыі, быў прадстаўлены «Даклад аб развіцці лічбавага Кітая (2020)». Згодна з дакументам, КНР знаходзіцца на другім месцы ў свеце па аб'ёме лічбавай эканомікі, дабаўленая вартасць асноўных галін у лічбавай эканоміцы дасягае 7.8 % ад агульнага ВУП, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Паводле даклада, у апошнія пяць гадоў Кітай быў лідарам па маштабах будаўніцтва інфармацыйнай інфраструктуры. КНР стварыла самую вялікую ў свеце оптавалакновую сетку і сетку 4G. Да канца мінулага года колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў павялічылася да 989 мільёнаў, а каэфіцыент распаўсюджвання інтэрнэту дасягнуў 70,4 %. На тэрыторыі Кітая пабудавана 718 тыс. базавых станцый для сувязі стандарту 5G і падключана каля 200 млн. тэрміналаў.
Інавацыйныя магчымасці ў галіне інфармацыйных тэхналогій працягваюцца паляпшацца. У глабальным рэйтынгу інавацый Кітай з 29 месца ў 2015 годзе падняўся да 14-й пазіцыі, а таксама стаў найбуйнейшай у свеце краінай — крыніцай патэнтных заявак.
Значна павысілася эфектыўнасць паслуг лічбавага ўрада. Кітай знаходзіцца на 45-м месцы ў адпаведным глабальным рэйтынгу індэкса развіцця, на 18 пазіцый вышэй у параўнанні з 2016 годам. Тэрмін разгляду і прыняцця абавязацельстваў па больш чым палове пытанняў адміністрацыйнага ліцэнзавання ў краіне скараціўся на 40 %.
Што тычыцца ўзроўню расходаў на фіксаваны шырокапалосны доступ у інтэрнэт і трафік мабільнага інтэрнэту, каэфіцыент знізіўся на 95 % у параўнанні з 2015 годам, а хуткасць інтэрнэту вырасла больш чым у 7 разоў. Сетка ўзаемадзеяння ў галіне тэлемедыцыны ахоплівае звыш 24 тысяч медыцынскіх устаноў гарадскога ўзроўню.
Пастаянна паглыбляецца міжнароднае супрацоўніцтва ў кіберпрасторы. Кітай прымае актыўны ўдзел у механізмах па шматбаковым і двухбаковым узаемадзеянні, выступіў за ініцыятыву развіцця і супрацоўніцтва ў лічбавай эканоміцы ў рамках «Групы 20», а таксама вылучыў канцэпцыю міжнароднага супрацоўніцтва ў лічбавай эканоміцы паміж краінамі ў рамках «Аднаго пояса, аднаго шляху».
Прэв'ю: russian.cri.cn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya