Віктар КАРАНКЕВІЧ, міністр энергетыкі:
«У Беларусі больш за 23 тысячы населеных пунктаў, з якіх газіфікавана каля 3,5 тысячы. Работы па газіфікацыі будуць працягвацца нароўні з электрыфікацыяй жыллёвага фонду. Гэтыя два кірункі будуць адзін аднаго дапаўняць і працаваць на выкананне ключавой задачы — павышэнне якасці жыцця людзей. Зацверджаны адпаведныя праграмы на пяцігодку — па павелічэнні электраспажывання для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння і па развіцці арганізацый газавай сферы. У аснове іх рэалізацыі — зладжаная і скаардынаваная работа энергетыкаў і газавікоў».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert