Пётр МІКЛАШЭВІЧ, старшыня Канстытуцыйнага суда, старшыня Канстытуцыйнай камісіі:
«Інстытут прэзідэнцтва з моцнай прэзідэнцкай уладай у поўным аб'ёме быў устаноўлены Канстытуцыяй у 1996 годзе, што было адказам на тыя выклікі часу, якія перажываў народ Беларусі ў перыяд станаўлення і развіцця суверэннай дзяржаўнасці. Мінулы 25-гадовы перыяд пацвердзіў эфектыўнасць, слушнасць і мэтазгоднасць функцыянавання інстытута прэзідэнцтва. І сёння няма аб'ектыўнай неабходнасці мяняць форму кіравання ў Беларусі на парламенцкую або парламенцка-прэзідэнцкую. Неабходна ўдасканальваць існуючую форму праўлення. Рэальна забяспечваць прынцып падзелу ўлад, каб кожная ўлада рэалізоўвала свае функцыі і паўнамоцтвы, але дзейнічала ў адзінстве на дасягненне тых мэт, якія стаяць перад краінай. Павышэнне дабрабыту беларускага народа — галоўная функцыя дзяржаўнай улады».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert