У порце свабоднага гандлю правінцыі Хайнань запусцілі эксперыментальнае прымяненне лічбавага юаня, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Хайнань стала адзінай у Кітаі правінцыяй, дзе стартавала выкарыстанне лічбавай валюты на шматлікіх пляцоўках. Жыхары могуць выкарыстоўваць лічбавыя грошы ў касах і апаратах самаабслугоўвання на аўтастанцыях горада Хайкоў. Адметна, што пры ўжыванні «лічбы» квіткі на міжгароднія аўтобусныя рэйсы можна купіць са зніжкай.
Мяркуецца, што ў перспектыве лічбавы юань атрымае больш шырокае распаўсюджанне ў порце свабоднага гандлю Хайнань, будзе інтэграваны ў рознічныя плацяжы больш зручным, бяспечным і высокаэфектыўным спосабам. У прыватнасці, людзі змогуць выкарыстоўваць віртуальныя грошы для аплаты невялікіх пакупак, грамадскага транспарту, урадавых і медыцынскіх паслуг.
Прэв’ю: stimul.online
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya