Азіяцкі банк развіцця апублікаваў даклад «Перспектывы развіцця Азіі ў 2021 годзе». Згодна з гэтым аналітычным дакументам, услед за аднаўленнем глабальнай эканомікі і пасоўваннем работы па вакцынацыі супраць COVID-19, рост азіяцкіх эканомік, якія развіваюцца, дасягне 7,3 %. У той жа час, паводле прагнозаў, ВУП КНР павялічыцца больш значна — на 8,1 %.
Паводле дакладу, тэмп росту кітайскай эканомікі з 2,3 % летась вырасце да 8,1 % сёлета, а ў наступным годзе складзе 5,5 %. Пастаянны прадстаўнік Азіяцкага банка развіцця ў Кітаі Іаланда Фернандэс Ломен адзначыла, што эканоміка КНР працягвае актыўна аднаўляцца дзякуючы актывізацыі экспарту і спажывання. Паляпшаецца сітуацыя з працаўладкаваннем, паглыбляецца давер спажыўцоў, развіваецца спажывецкі попыт. Усе гэтыя фактары сумесна прасоўваюць эканамічнае аднаўленне.
У 2020 годзе рост ВУП эканомік Азіі, якія развіваюцца, знізіўся на 0,2 працэнта, сёлета чакаецца аднаўленне, а налета тэмпы ўздыму запаволяцца да 5,3 %.
Прэв'ю: trend.az
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/vup-kitaya
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[4] https://zviazda.by/be/tags/pragnoz-aziyackaya-banka-razviccya