Амерыканскі часопіс Global Finance выбраў найлепшы фінансавы інстытут у нашай краіне. Ім аказаўся Прыёрбанк. Ён жа названы лідарам сярод усіх банкаў, лепшым інвестыцыйным і лепшым прыватным банкам на прэміі Europe Banking Awards, арганізаванай фінансавым выданнем EMEA Finance.
Значнасць гэтага выбару пацвярджаецца тым, што Global Finance і EMEA Finance лічацца аднымі з самых прэстыжных міжнародных выданняў у фінансавай сферы. Штогод эксперты ацэньваюць банкі з усяго свету і вызначаюць найлепшых у кожным рэгіёне. Арганізатары традыцыйна параўноўваюць банкі па такіх параметрах, як фінансавыя паказчыкі, якасць і даступнасць банкаўскіх сэрвісаў, выкарыстанне сучасных тэхналогій. Вялікую ролю адыгрываюць узровень абслугоўвання, кіраванне рызыкамі і дзейнасць у складаных умовах. Таксама эксперты ацэньвалі актыўнасць і гнуткасць банкаў у перыяд пандэміі.
Характэрна, што гэты прыватны банк названы лепшым у Беларусі на думку экспертаў двух выданняў. У EMEA Finance асобна адзначылі магчымасці банка па інвеставанні і яго лідарства сярод іншых недзяржаўных банкаў. Група Райфайзен, часткай якой з'яўляецца Прыёрбанк, прызнаная найлепшым банкам у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/pryyorbank
[4] https://zviazda.by/be/tags/global-finance
[5] https://zviazda.by/be/tags/europe-banking-awards
[6] https://zviazda.by/be/tags/lepshy-inestycyyny-bank
[7] https://zviazda.by/be/tags/lepshy-pryvatny-bank