Тут мільярды планет
спалі ў зорных туманах
І мільярды стагоддзяў
ішлі след у след...
Так бы ўсё й засталося,
але нечакана
На Зямлі з-пад снягоў
узышоў першацвет.
З тых часоў незабыўных
на нашай планеце
Міраточыць па вёснах
бярозавы сок,
Ўваскрасае жыццё
ў маладым першацвеце,
Прад святлом велікодным
разыходзіцца змрок.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga