Інтэлектуальна-забаўляльная шоу-віктарына «Вежа» (выходзіць на «Беларусь 2») адзначыла свой першы дзень нараджэння. За 12 месяцаў эфірнага жыцця ў 52 праграмах змагаліся 312 гульцоў са 104 каманд, а вядучы праекта Васіль Чэхаў задаў ім больш за тысячу пытанняў рознай складанасці.
Добры гумар і магчымасць праверыць свае веды альбо даведацца штосьці новае забяспечыла шоу інтарэс усіх без выключэння: і гульцоў, і гледачоў, і нават яго аўтараў. Тут было цікава назіраць за напалам спаборніцтва як у кадры, так і на здымачнай пляцоўцы.
— За два сезоны нашага праекта было пабудавана, хоць і не заўсёды ўдала, 208 вежаў. Але важна памятаць, што асаблівасць праграмы ў тым, што веды не заўсёды даюць шанц на перамогу, бо не менш важныя фактары — шанцаванне, тактыка і хуткасць, а ў выніку ўсё вырашае «Вежа», — дзеліцца выканаўчы прадзюсар «Беларусь 2» Ягор Шолькін. — Таму толькі сем каманд-удзельніц атрымалі перамогу і змаглі стаць уладальніцамі галоўнага прыза — сертыфіката на вандроўку да адной з вядомых веж свету.
Стваральнікі праекта плануюць зрабіць трэці, новы, сезон яшчэ больш маштабным, тэхналагічным і яркім, каб жаданне развівацца ды гуляць інтэлек-
туальна і весела ў беларусаў не знікала. Чарговыя выпускі шоу «Вежа» глядзіце па нядзелях у 17:30.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/vezha
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus-2-2