Напярэдадні Вялікоднай ночы праваслаўныя вернікі сталіцы спяшаліся ў храмы, каб асвяціць святочную ежу, яйкі і кулічы.
Сёння мне давялося пабыць і паназіраць, як адбывалася асвячэнне ў двух мінскіх прыходах, якія месцяцца ў спальных мікрараёнах — у Чыжоўцы і Шабанах. На беразе Чыжоўскага водасховішча ўтульна і гарманічна месціцца бела-цагляная царква Мінскай іконы Божай Маці. Асвячэнне тут адбывалася на прыхадскім двары.
Драўляны Нікольскі храм у Шабанах знаходзіцца на тэрыторыі былой вёскі Малы Трасцянец, да яго сёння і спяшаліся сотні пілігрымаў. І гэта ўсё красамоўна сведчыла, што старажытная праваслаўная традыцыя ў гарадскім асяродку таксама жыве і шануецца.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk-2
[4] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyalikdzen