Удзел у акцыі прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны, паведамляецца [1] на сайце натарыяльнай палаты.
Дабрачынная акцыя, прысвечана 76-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На працягу працоўнага дня жыхары Беларусі могуць атрымаць адказы на пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку пытанні афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў, прадастаўлення электронных дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў або ўнясення змяненняў у статут (устаноўчы дагавор) натарыусам.
Звяртаем увагу, што атрымаць бясплатную прававую дапамогу можна як пры асабістым звароце да натарыуса, так і па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з ужываннем відэасувязі (месэнджары).
Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by, у раздзеле «Знайсці натарыуса». Па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, пазначаных на сайце, можна загадзя ўзгадніць з натарыусам фармат зносін у дзень правядзення акцыі.
Спасылкі
[1] https://belnotary.by/novosti/novosti-bnp/o-provedenii-aktsii-victory-day/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nataryyalnaya-palata
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-peramogi-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/akcyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/aficyyna