Грамадскае аб'яднанне «Матацыклісты Славакіі» запусцілі да Дня Перамогі праект «Дарога гераічнага агню». Мэта праекта — прывезці ў Славакію часцінку Вечнага агню з Магілы невядомага салдата ў Маскве.
У Расіі колба з Вечным агнём праедзе праз гарады Вязьма і Смаленск. у Беларусі — праз Мінск і Брэст (а, магчыма, і праз Хатынь). У Беларусь байкеры прыедуць 6 мая, наведаюць Мінск і Брэст (і, магчыма, Хатынь).
Плануюцца ўскладанні вянкоў да знакавых помнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
У Славакіі акцыі з удзелам вечнага агню плануюцца ў перыяд з 7 па 9 мая ўключна на найбуйнейшых пахаваннях чырвонаармейцаў. Акцыя ажыццяўляецца пры падтрымцы кіраўніцтва МЗС Расіі і Расійскага гістарычнага таварыства.
Прэв’ю: wikipedia.org
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vechny-agon
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-peramogi-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/matacyklisty-slavakii
[4] https://zviazda.by/be/tags/vav