Міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў прадставіў асабоваму саставу УУС Мінскага аблвыканкама новага начальніка — генерал-маёра міліцыі Аляксандра Астрэйку, паведамілі [1] ў МУС.
Міністр унутраных спраў ахарактарызаваў Аляксандра Астрэйку як разважлівага і прафесійнага афіцэра. Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што акрамя выканання задач па павышэнню ўзроўню грамадскай бяспекі варта надаваць больш увагі асабістаму саставу — унікаць у праблемныя пытанні кожнага супрацоўніка міліцыі.
Кіраўнік УУС Мінскага аблвыканкама паабяцаў дабівацца павышэння вынікаў па забеспячэнню ў рэгіёне належнага ўзроўню правапарадку, бяспекі грамадзян, аховы іх жыцця і здароўя, пры гэтым не забываючы згуртаванасць міліцэйскага калектыву.
Нарадзіўся Аляксандр Вячаслававіч 22 снежня 1971 у г. Капылі Мінскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча, у 2000 — Акадэмію МУС.
З 2014 года Аляксандр Астрэйка служыў на пасадзе намесніка начальніка УУС Мінскага аблвыканкама — начальніка МГБ. Кіраўніком УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Вячаслававіч быў прызначаны ў 2017 годзе. Праз год, 30 чэрвеня 2018 года, яму было прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.
Начальнікам УУС Мінаблвыканкама Указам Прэзідэнта быў прызначаны 30 красавіка 2021 года.
Спасылкі
[1] https://minobl.mvd.gov.by/ru/news/4152
[2] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kubrakou
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-astreyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/uus-minskaga-ablvykankamu