Будоўля ішла на працягу трох гадоў
Рашэнне аб неабходнасці рамонтных работ басейна СДЮШАР «Камсамолец» было прынята тры гады таму. Акрамя калоны, на якой утварылася шчыліна, адрамантавалі сцены, «чашу» з воднымі дарожкамі даўжынёй 25 метраў, дах. Пра гэтыя нюансы паведамілі журналістам на цырымоніі адкрыцця абноўленага спартыўнага аб’екта.
У басейне займаюцца спортам каля шасцісот юных гараджан, у тым ліку трэць — водным пола. Гэты від спорту культывуюць у «Камсамольцы».
Падзея стала добрым падарункам да свята Перамогі.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/budoulya
[3] https://zviazda.by/be/tags/baseyn