Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапануе абмеркаваць праект пастановы, якім пералік забароненага ў грамадскім харчаванні аднаразовага пластыкавага посуду выкладаецца ў новай рэдакцыі. Грамадскае абмеркаванне праходзіць на Прававым форуме Беларусі, паведамілі [1] на сайце.
МАРГ прапануе выключыць з пераліку кубкі аб'ёмам 300 мл і больш, трубачкі (саломінкі) для напіткаў, а таксама кантэйнеры, латкі, ланч-боксы, корэксы, бутэлькі.
Праект пастановы распрацаваны ў мэтах недапушчэння пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў сферы грамадскага харчавання, а таксама ў мэтах зніжэння рызык, да якіх можа прывесці ўвядзенне поўнай забароны на выкарыстанне аднаразовага пластыкавага посуду.
Рызыкі звязаны з адсутнасцю асобных відаў альтэрнатыўнага посуду з экалагічна бяспечных матэрыялаў, у тым ліку прызначанага для ўпакоўкі прадукцыі ў газамадыфікаваным асяроддзі і пад вакуумам. Акрамя таго, для грамадскага харчавання важна захаванне якасці ўпакаванай прадукцыі, таму ўласцівасці ўпакоўкі маюць асаблівае значэнне.
Такім чынам, згодна з праектам пастановы ў пераліку забароненых у грамадскім харчаванні застануцца аднаразовыя пластыкавыя відэльцы, лыжкі, нажы, палачкі для размешвання напіткаў, кубкі аб'ёмам да 300 мл, талеркі, скрынкі, за выключэннем прызначаных для ўпакоўкі кулінарных паўфабрыкатаў і кандытарскіх вырабаў.
Заўвагі і прапановы па праекце пастановы можна выказаць па 14 мая на Прававым форуме Беларусі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mart.gov.by/news/public_discussion_plastic
[2] https://zviazda.by/be/tags/marg
[3] https://zviazda.by/be/tags/plastyk
[4] https://zviazda.by/be/tags/posud
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya