Выстава мастацкага тэкстылю і адзення «Ніткі і лічба» да 75-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адкрыецца 5 мая ў арт-гасцёўні «Высокае мѣста», паведамілі на сайце remesla.by [1].
«Мы жывём у эпоху лічбавых тэхналогій, скораснага інтэрнэту і няспыннага патоку інфармацыі. Новыя тэхналогіі і матэрыялы няспынна ўкараняюцца ва ўсе сферы нашага жыцця. Мастацкі тэкстыль і касцюм хутка рэагуюць на новыя магчымасці для творчага самавыяўлення», — адзначылі арганізатары.
Выстава «Ніткі і лічба» стала вынікам творчых пошукаў у сучасным мастацтве тэкстылю і касцюма на кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
«Праект дэманструе шырокі спектр сэнсавых, тэхналагічных і фармальна-пластычных магчымасцей твораў сучаснага мастацтва тэкстылю і касцюма. Лічбавы друк і мастацкая размалёўка па тканіне, ручное ткацтва і вышыўка злучаюцца з эксперыментамі і аўтарскімі падыходамі маладых мастакоў. Вывучаючы магчымасць дэкарыравання і трансфармацыі тэкстыльных матэрыялаў, студыі ствараюць арт-аб’екты, калекцыі тканін і аксесуараў, калекцыі адзення pret-a-porter, тэатральныя касцюмы і шмат іншага. Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць плоскасныя і аб’ёмна-прасторавыя аб’екты і інсталяцыі, выкананыя ў тэкстыльных і нетрадыцыйных тэхніках, якія нагадваюць пра актуальныя элементы сучаснасці», — расказалі ў галерэі.
У экспазіцыі прадстаўлена 100 твораў студэнтаў і выпускнікоў спецыяльнасцей «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» (вырабы з тэкстылю) і «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» (касцюм), створаныя за апошнія некалькі гадоў.
Выстава будзе доўжыцца па 30 мая.
Спасылкі
[1] https://remesla.by/razdely-sajta/anonsy-vystavok/1768-vystavka-khudozhestvennogo-tekstilya-i-kostyuma-niti-i-tsifra.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[3] https://zviazda.by/be/tags/tekstyl
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-dzyarzhaunaya-akademiya-mastactvau
[5] https://zviazda.by/be/tags/lichbavyya-tehnalogii