Прадстаўленыя работы могуць выкарастаць для аднаўлення музейнага комплексу, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу ВНУ.
— У пачатку 2021 года кіраўніцтва мемарыяльнага комплексу «Хатынь» звярнулася ў БНТУ з просьбай аб распрацоўцы канцэптуальных праектаў развіцця музейнай часткі комплексу. Адной з найважнейшых задач з’яўляецца канцэпцыя рэканструкцыі адміністрацыйна-гаспадарчага корпуса, які знаходзіцца блізу ўваходу ў комплекс. У корпусе няма прасторы для годнай музейнай экспазіцыі, — распавялі ў прэс-службе.
Рэктар БНТУ Сяргей Харытончык даручыў архітэктурнаму факультэту ўключыць гэтую тэму ў план курсавых работ вясновага семестра. Моладзь з энтузіязмам успрыняла гэтую адказную задачу. Да канца красавіка 2021 года было распрацавана больш за два дзесяткі праектаў. З іх 16 лепшых адабраны для дэманстрацыі.
Праца над тэмай паляпшэння тэрыторыі, прылеглай да комплексу, працягваецца. Іншыя праекты будуць прадстаўлены ў пачатку чэрвеня 2021 года.
Пабачыць праекты можно будзе ў пятым корпусе БДТУ.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/vystavka-studencheskih-arhitekturnyh-proektov-dlja-kompleksa-hatyn-otkroetsja-segodnja-v-bntu-440093-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[3] https://zviazda.by/be/tags/arhitektura
[4] https://zviazda.by/be/tags/hatyn-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/bdtu