У сталіцы за студзень — сакавік 2021 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 4 372 кватэры. Для параўнання: у першым квартале 2020 г. — 2 813. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі [1] ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска.
Усяго ўведзена ў эксплуатацыю 264,7 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, што склала 150,9% да аналагічнага ўзроўню мінулага года. Пры гэтым 250,8 тыс. кв. м — у шматкватэрных энергаэфектыўных дамах.
Аб'ём сродкаў, укладзеных у жыллёвае будаўніцтва ў Мінску, склаў 259,7 млн рублёў (27% да агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал), або 100,1% да ўзроўню першага квартала 2020 г. у супастаўных цэнах.
Для мінчан, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 33,9 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля (12,8% ад агульнага аб'ёму), з іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі ў выглядзе льготных крэдытаў і аднаразовых субсідый — 25,8 тыс. кв. м (394 кватэры), для шматдзетных сем'яў — 26,8 тыс. кв. м (412 кватэр), арэнднага жылля дзяржаўнага, прыватных жыллёвых фондаў — 15,7 тыс. кв. м (244 кватэры).
Акрамя таго, пабудавана 11,1 тыс. кв. м індывідуальных жылых дамоў.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-v-pervom-kvartale-2021-g-postroeno-bolee-43-tys-kvartir/
[2] https://zviazda.by/be/tags/budoulya
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyo
[5] https://zviazda.by/be/tags/kvatery