Падчас кірмашу можна будзе купіць тое, што робяць школьнікі, навучэнцы каледжаў: ад адзення і абутку да сувеніраў і мэблі. Традыцыйна на такіх мерапрыемствах цэны вельмі прывабныя. І чэргі па пакупкі — ужо норма.
Пачнецца ўсё а 9-й гадзіне раніцы ля Палаца спорту (праспект Будаўнікоў, дом 23). Плануецца рэалізаваць прадукцыю каля 100 тысяч рублёў, паведамілі «Звяздзе» ў галоўным упраўленні па адукацыі Віцебскага аблвыканкама.
Традыцыйна будзе і багатая культурная праграма з удзелам юных талентаў і іх настаўнікаў.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/kirmash
[3] https://zviazda.by/be/tags/navuchency
[4] https://zviazda.by/be/tags/hendmeyd