У ім прынялі ўдзел 7 краін, паведамляе [1] прэс-служба МНС
6 мая на базе РЦКРЗС ў фармаце відэаканферэнцыі быў праведзены першы этап поўнамаштабных вучэнняў Корпуса сіл СНД для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару на тэму «Ліквідацыя наступстваў разбуральнага землятрусу».
У ходзе мерапрыемства удзельнікамі вучэнняў былі адпрацаваны пытанні абмену аператыўнай інфармацыяй паміж дзяжурнымі зменамі надзвычайных ведамстваў дзяржаў-удзельніц СНД (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расія, Таджыкістан і Узбекістан) пры ўзнікненні ўмоўнага землятрусу на тэрыторыі Сахалінскай вобласці Далёкаўсходняй федэральнай акругі Расійскай Федэрацыі.
12 мая на палігоне Нагінскага выратавальнага цэнтра МНС Расіі пройдзе другі этап вучэнняў, дзе пошукава-выратавальныя атрады дзяржаў-удзельніц СНД паставяць свае базавыя лагера і арганізуюць працу міжнароднага палявога каардынацыйнага цэнтра.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/351068/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/snd
[4] https://zviazda.by/be/tags/vuchenni
[5] https://zviazda.by/be/tags/aficyyna