Намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Анатоль ІСАЧАНКА сустрэўся з кіраўніком офіса Фонду ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі Вольгай Атрошчанкай.
— Пытанні дэмаграфіі і падтрымкі сем'яў знаходзяцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта нашай краіны і з'яўляюцца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, — падкрэсліў падчас гутаркі віцэ-спікер Савета Рэспублікі.
На сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння з ЮНФПА па лініі нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/syamya-i-demagrafiya