Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк павіншавала ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з надыходзячым Днём Перамогі.
Словы ўдзячнасці і найлепшыя пажаданні ад сенатара прымалі Мікалай Нічыпаравіч Цыганкоў і Іван Ігнатавіч Шкурко ў Хойніцкім раёне, Васіль Аляксандравіч Нікалаенка, Андрэй Васілевіч Козел і Васіль Кузьміч Свірыдзенка ў Брагінскім раёне, Аляксандра Фёдараўна Кукса і Іван Аляксеевіч Гаўрыленка ў Лоеўскім раёне.
Ала Смаляк выказала бясконцую ўдзячнасць героям за магчымасць жыць і працаваць сёння пад мірным небам. Парламентарый пажадала ветэранам дабрабыту і моцнага здароўя, уручыла ім кветкі і падарункі.
— У кожнага з ветэранаў свае ратныя подзвігі, працоўныя перамогі, свой жыццёвы шлях, але ўсіх іх аб'ядноўвае бязмерная любоў да роднай зямлі, за якую яны былі гатовыя злажыць галовы. Для цяперашніх пакаленняў лёсы ветэранаў — прыклады мужнасці, самаахвярнасці, вартыя захаплення і пераймання, — адзначыла член Савета Рэспублікі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-peramogi-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-chyrvony-kryzh