Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 5 мая 2021 года № 262 «Аб падтрымцы экспарту і страхаванні», паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Нацыянальный прававы інтэрнэт-партал.
Дакументам вызначаны парадак прадастаўлення Банкам развіцця экспартных крэдытаў, парадак і памеры кампенсацыі яго страт, парадак постфінансавання і дыскантавання акрэдытываў, фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу) пры рэалізацыі экспартных кантрактаў.
Прававым актам таксама ўстаноўлены пералік тавараў, на вытворчасць і набыццё якіх у адпаведнасці з указам ад 25 жніўня 2006 года № 534 прадастаўляюцца экспартныя крэдыты, праводзіцца постфінансаванне і дыскантавання акрэдытываў. Акрамя таго, вызначаны формы звестак аб сумах налічаных працэнтаў за карыстанне экспартнымі крэдытамі, дагаворах страхавання экспартных рызык, у тым ліку з падтрымкай дзяржавы, а таксама звестак аб сумах налічанага ўзнагароджання па дагаворах факторынгу і страхавання.
Пастанова ўступае ў сілу з 7 мая 2021 года.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/pravitelstvo-prinjalo-mery-po-podderzhke-eksporta-440382-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pastanova
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau-belarusi