Затрыманне адбылося на прапускным пункце Брэст, паведамляе [1] Дзяржпагранкмітэт.
У пункце пропуску Брэст пагранічны нарад у аўтамабілі, якім кіраваў грамадзянін Расіі выявіў шкляную ёмістасць з змесцівам расліннага паходжання цёмна-зялёнага колеру, якое, як мяркуецца з'яўляецца наркатычным сродкам.
Кіроўца аўто, 41-гадовы жыхар французскага горада Арлеан, растлумачыў, што ехаў на радзіму, а рэчыва забыўся выкласці перад паездкай.
Парушальнік перададзены супрацоўнікам Маскоўскага РАУС горада Брэста. Канфіскаванае рэчыва адпраўлена на экспертызу.
Спасылкі
[1] https://gpk.gov.by/news/gpk/83992/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhpagrankamitet
[3] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal