Эфектыўнасць выкарыстання нерухомай маёмасці, ва ўласнасці Мінска на 1 красавіка склала 98,5%, інфармуе [1] Дзяржаўны камітэт па маёмасці.
Гэта з'яўляецца досыць важкім паказчыкам і сведчыць аб высокай эфектыўнасці выкарыстання камунальных плошчаў.
На пачатак 2 квартала 2020 Мінск з'яўляецца ўласнікам больш як 10,2 млн. кв. м. нерухомасці, з якіх самімі арганізацыямі выкарыстоўваецца больш за 71% плошчаў, здадзена ў арэнду 9,6%, каля 3,7% перададзена ў бязвыплатнае карыстанне.
Усяго за 3 месяцы 2021 года атрымана грашовых сродкаў за прадстаўленыя ў арэнду нежылыя памяшканні на агульную суму 32,85 млн. руб.
Разам з тым, складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў рэспубліцы адбілася на памеры запазычанасці арандатараў па арэнднай плаце. На 1 красавіка яна склала 12,0 млн. руб.
Спасылкі
[1] http://gki.gov.by/ru/about-press-news-ru/view/v-minske-sdano-v-arendu-bolee-987-tysjach-kv-m-gosudarstvennyx-ploschadej-8043/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-kamitet-pa-mayomasci
[4] https://zviazda.by/be/tags/neruhomasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/statystyka