Турнір прысвяцілі 76-й гадавіне Вялікай Перамогі, інфармуе [1] «Мінск-Навіны» са спасылкай на Беларускі прафесійны саюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
З 4 па 6 мая «Мета-Арэна» прымала першы турнір па кіберспорце PROFIZI сярод сталічных камунальных прадпрыемстваў.
Удзельнікі, а гэта 14 каманд па пяць кіберспартоўцаў, запасны гулец і прадстаўнік каманды, біліся ў Counter-Strike: Global Offensive.
Турнір праходзіў пры падтрымцы турнірнага аператара «МЕТА-ЕСПОРТ», судзейства ажыццяўляла Беларуская федэрацыя кіберспорту.
У выніку лепш за ўсіх сябе праявілі гульцы, якія прадстаўлялі на турніры «Белкамунмаш». Другое месца заваявала каманда «Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама», трэцяе — «Мінскрэклама».
— Фінал турніру адбыўся 6 мая. Яго транслявалі онлайн з каментатарамі і выхадамі са студыі ў эфір капітанаў каманд, — удакладнілі ў арганізацыі прафсаюзаў.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/rabotniki-kommunalnyh-predpriyatij-minska-vpervye-shlestnulis-v-turnire-po-kibersportu/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzenb-peramogi
[3] https://zviazda.by/be/tags/kibersport
[4] https://zviazda.by/be/tags/prafsayuzy
[5] https://zviazda.by/be/tags/counter-strike-global-offensive