Стан Ромы Кагадоўскага застаецца стабільна цяжкім, паведамілі [1] ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.
«Сёння раніцай падлетку было выканана трэцяе аператыўнае ўмяшанне. Урачы Рэспубліканскага апёкавага цэнтру выдалялі частку нежыццяздольных тканін з аднамомантавай трансплантацыяй скуры на падрыхтаваныя раны», — адзначылі ў прэс-службе.
Таксама сёння ў БХМД для ўдзелу ў міжнародным кансіліум прыбылі расійскія калегі, у тым ліку галоўны камбустыёлаг Міністэрства аховы здароўя Расіі Андрэй Аляксееў і загадчыца апёкавага цэнтрам дзіцячай бальніцы № 9 Масквы Людміла Будкевіч. Яны аказалі кансультатыўную дапамогу, у поўнай ступені згодныя з абранай тактыкай лячэння пацыента. Таксама яны высока ацанілі ўзровень абсталявання і кваліфікацыю ўрачоў Рэспубліканскага апёкавага цэнтра. У кансіліуме удзельнічаў міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/roma-kagadouski
[3] https://zviazda.by/be/tags/apyoki
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[5] https://zviazda.by/be/tags/urachy