Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі стан і развіццё двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінаў. Раней падчас сустрэчы ў Анкары бакі дамовіліся пра галоўныя прыярытэты — павелічэнне двухбаковага тавараабароту да $ 1,5 млрд і забеспячэнне балансу ў тавараабароце. Сёння прэзідэнты пацвердзілі гэтыя планы і дамовіліся садзейнічаць іх рэалізацыі.
У цэлым Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Тайіп Эрдаган дамовіліся па ўсіх пытаннях двухбаковых адносін падысці комплексна, дэталёва прапрацаваць іх з удзелам паслоў і іншых адказных асоб. Адпаведная тэматыка ў тым ліку будзе абмяркоўвацца на маючым адбыцца ў кастрычніку чарговым пасяджэнні сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі. У стадыі прапрацоўкі пытанне аб арганізацыі другога інвестыцыйнага форуму.
Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і рэгіянальнай праблематыцы.
Прэзідэнты таксама абмеркавалі барацьбу з пандэміяй ў Беларусі і Турцыі: пагаварылі аб цяперашняй сытуацыі, вакцынацыі насельніцтва. Аляксандр Лукашэнка расказаў аб вытворчасці ў Беларусі ўласнай вакцыны.
Абмяркоўвалася і ўзаемадзеянне Беларусі і Турцыі ў сферы тэлекамунікацый, у прыватнасці магчымыя перспектывы развіцця супрацоўніцтва з холдынгам «Турксел».
У завяршэнне Рэджэп Таіп Эрдаган павіншаваў Аляксандра Лукашэнку і беларускі народ з надыходзячым святам — Днём Перамогі. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў свайго турэцкага калегу і мусульман гэтай краіны са свяшчэнным месяцам Рамадан.
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/telefonnyy-razgovor-s-prezidentom-turcii-redzhepom-tayipom-erdoganom
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/redzhep-taip-erdagan-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva