Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў украінскі народ з 76-й гадавінай Перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«За права жыць і развівацца нашы дзяржавы заплацілі жудасную цану — мільёны загінулых, безліч спаленых гарадоў і вёсак, татальнае разбурэнне эканомікі. Страты, якія панеслі Беларусь і Украіна ў гэтай вайне, былі, напэўна, найцяжэйшыя за ўсю гісторыю краін. Сёння, калі ў свеце зноў паглыбляюцца раздзяляльныя лініі, пануюць варожасць і нацыянальны эгаізм, няхай памяць аб агульным подзвігу, дзякуючы якому чалавецтва не было знішчана, вядзе нас да ўзаемнай павагі, дыялогу і супрацоўніцтва».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў братняму ўкраінскаму народу міру, дабрабыту і працвітання.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[2] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-peramogi-1