Яе саперніцай стане першае ракетка планеты Эшлі Барці, інфармуе [1] БелТА.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае сёмае месца ў сусветным рэйтынгу, правядзе сёння вырашальны паядынак турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з агульным прызавым фондам 2,5 млн эўра.
У сённяшнім фінале саперніцай беларускі будзе першая ракетка планеты аўстралійка Эшлі Барці. Два тыдні таму яны сустракаліся ў фінальным матчы турніру ў нямецкім Штутгарце, і тады Арына Сабаленка саступіла — 6: 3, 0: 6, 3: 6. Для лепшай беларускай тэнісісткі гэта будзе 15-ы ў кар’еры фінал турніраў пад эгідай WTA, у дзевяці з якіх яна перамагала. Апошні тытул Арына Сабаленка, выйграла ў сярэдзіне студзеня гэтага года ў Абу-Дабі. Эшлі Барці ў 17-ы раз згуляе ў фінале, у 11 з іх яна выйгравала, у тым ліку 3 — у гэтым сезоне. Раней сённяшнія фіналісткі правялі паміж сабой сем паядынкаў, у чатырох з якіх перамагала аўстралійская тэнісістка.
Да фінала Арына Сабаленка абыграла расейскіх тэнісістак Веру Званарову (114-ы нумар сусветнага рэйтынгу), Дар’ю Касаткіну (37) і Анастасію Паўлючэнкаву (41), а таксама амерыканку Джэсіку Пегулу (33) і бельгійку Элізу Мертэнс (16). Пасля завяршэння гэтых спаборніцтваў беларуска палепшыць сваю пазіцыю ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/arina-sobolenko-v-15-j-raz-sygraet-v-finale-turnirov-wta-440595-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/wta
[3] https://zviazda.by/be/tags/aryna-sabalenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport