Гэта стане часткай праекта па вывучэнню імунітэту супраць хваробы, перадае [1] тэлеграм-канал «Афіцыйны Мінздраў».
Усе жадаючыя змогуць здаць свой біялагічны матэрыял для даследавання на антыцелы да COVID-19. Гэта даследаванне праводзіцца ў мэтах ацэнкі папуляцыйнага імунітэту насельніцтва. Арганізуе такую даследчую працу Міністэрства аховы здароўя Беларусі сумесна з Расспажыўнаглядам Расіі з 14 па 19 мая 2021 года. Тэставанне на антыцелы для жыхароў нашай краіны будзе бясплатнае.
Жадаючыя змогуць зарэгістравацца і прайсці анкетаванне анлайн.
Інфармацыя аб адмысловым сайце для рэгістрацыі і анкетавання будзе размешчана 11 мая на ўсіх інфармацыйных рэсурсах Міністэрства аховы здароўя. Доступ для запісу будзе адкрыты з 12 мая.
Запіс на тэставанне будзе ажыццяўляцца толькі ў электронным выглядзе.
Інфармацыя пра стан папуляцыйнага імунітэту неабходная для планавання санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, у тым ліку вакцынацыі насельніцтва супраць COVID-19, як у асобным рэгіёне, так і ў краіне ў цэлым.
Спасылкі
[1] https://t.me/minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/test-na-antycela
[3] https://zviazda.by/be/tags/covid-19
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya-belarusi