Гэта лічба стала абсалютным рэкордам, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на ТАСС.
Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ў 2018 годзе Ілан Маск вызначыў выплату ўзнагароджання не грашыма, а апцыёнамі на акцыі пры дасягненні пэўных паказчыкаў росту кампаніі. Па падліках выдання, у 2020 годзе кампанія дала свайму гендырэктару права выкупу акцый, цяперашні кошт якіх складае $ 13,3 млрд пры гэтым на іх набыццё Маск выдаткаваў $ 2,3 млрд. Такім чынам, даход ад знаходжання на пасадзе генеральнага дырэктара Tesla за мінулы год склаў $ 11 млрд, што ў дзясяткі разоў перавышае паказчыкі яго бліжэйшых канкурэнтаў. Напрыклад, Чэд Рычэсан, які ўзначальвае кампанію Paycom, зарабіў у мінулым годзе $ 211 млн, а стан гендырэктара 1Life Healthcare Аміра Дан Рубіна папоўніўся толькі на $ 199 млн.
Аднак Ілан Маск пакуль не можа ператварыць свой прыбытак ад акцый, у рэальныя грошы, так як па ўмовах апцыёна ён павінен валодаць імі не менш за пяць гадоў. Згодна з умовамі дагавора кампаніі з гендырэктарам за сваю працу пры дасягненні ўсіх абумоўленых умоў Маск зможа выкупіць 101,2 млн акцый, кошт якіх у цяперашні час складае $ 67,9 млрд.
Па апошніх дадзеных Forbes, кіраўнік Tesla у цяперашні час з’яўляецца другім найбагацейшым чалавекам у свеце. З станам у $ 164,4 млрд ён саступае толькі заснавальніку кампаніі Amazon Джэфу Бэзасу ($ 189,7 млрд).
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/tech/view/ilon-mask-v-2020-godu-zarabotal-rekordnye-11-mlrd-na-postu-gendirektora-tesla-440387-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/susvet
[3] https://zviazda.by/be/tags/tesla
[4] https://zviazda.by/be/tags/ilan-mask