Прамая тэлефонная лінія праходзіць ў Мінгарвыканкаме, інфармуе [1] «Мінск-Навіны».
Першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрый Мікулёнак удакладніў, што цяпер на аб'екце, які першапачаткова задумваўся, як шматфункцыянальны комплекс з гасцініцай, вядуцца ўнутраныя работы. Да будоўлі аб’екту прыступілі ў 2011 г. Здаць яго планавалі ў 2014 г., аднак гэтага не адбылося. З часам функцыянальнае прызначэнне будынка змянілася. Цяпер яно будзе адміністрацыйным, без жылых і гасцінічных памяшканняў.
Таксама на прамую лінію ў Мінгарвыканкам гараджане тэлефанавалі не толькі па пытаннях будаўніцтва. Так, жыхарка дома №12 на вул. Тапаграфічнай не задаволеная тым, што каля яе дома паркуюцца машыны. Яна папрасіла ўсталяваць на дваровай пляцоўцы малыя архітэктурныя формы, якія будуць перашкаджаць такой паркоўцы.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/eks-kempinski-dostroyat-k-konczu-2022-goda/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-mikulyonak
[5] https://zviazda.by/be/tags/eks-kempinski