Такі варыянт разглядаюць ва УЕФА, паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на крыніцы.
Прэзідэнт Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) Александер Чеферін разглядае магчымасць адхілення на два гады ад удзелу ў еўракубках іспанскіх клубаў «Рэала» і «Барселоны», а таксама італьянскага «Ювентуса» з-за таго, што кіраўніцтва каманд адмаўляецца аб’яўляць аб выхадзе з Суперлігі .
У ноч 19 красавіка 12 еўрапейскіх топ-клубаў абвясцілі аб стварэнні Суперлігі. Гэта англійскія «Манчэстар Юнайтэд», «Манчэстар Сіці», «Тотэнхэм», «Ліверпуль», «Чэлсі» і «Арсенал», іспанскія «Барселона», «Атлетыка» і «Рэал», італьянскія «Мілан», «Інтэр» і «Ювентус». Яны ўвайшлі ў лік клубаў — заснавальнікаў новага турніру. Пасля крытыкі з боку Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) і УЕФА ў Суперлізе засталіся толькі «Рэал», «Барселона» і «Ювентус». У пятніцу УЕФА абвясціў аб прымірэнні з астатнімі дзевяццю камандамі, а таксама апублікаваў спіс санкцый на выпадак вяртання да ідэі стварэння Суперлігі.
Каманды, якія добраахвотна пакінулі Суперлігу, заплацяць дабрачынны ўнёсак у памеры € 15 млн на развіццё футбола і вернуць 5% ад даходу, які яны атрымаюць за ўдзел у турнірах пад эгідай УЕФА за адзін сезон.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/sport/11327343
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/superliga
[4] https://zviazda.by/be/tags/aleksander-cheferin
[5] https://zviazda.by/be/tags/uefa