Прычыны пажараў і гібелі людзей усталёўваюцца. інфармуе [1] БелТА са пасылкай на прэс-службу МНС.
7 мая ў 16.08 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на чацвёртым паверсе пяціпавярховага жылога дома ў 16-м мікрараёне Жлобіна. У выніку пажару атрымаў апёкі 1-4 ступені гаспадар 1948 года нараджэння, пенсіянер, які пазней памёр у ўстанове аховы здароўя. Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.
У 19.30 узнік пажар у жылым доме вёскі Новае Сяло Аршанскага раёна, які належыць мясцовай пенсіянерцы. Калі прыбылі ратавальнікі выявілі загінулага сына гаспадыні.
У ноч на суботу стала вядома аб узгаранні ў гаспадарчай пабудове прыватнага домаўладання ў вёсцы Гарадзішча Магілёўскага раёна. На пажары быў знойдзены загінулы мужчына, асоба якога ўстанаўліваецца.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-belarusi-za-sutki-pri-pozharah-pogibli-tri-cheloveka-440608-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/nadzvychaynae-zdarenne