Пад кіраўніцтвам старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэміка Уладзіміра Гусакова адбылося пасяджэнне Рэспубліканскай міжведамаснай рабочай групы па пераадоленні COVID-19 на тэму «Ацэнка поствакцынальнага імунітэту да віруса SARS-CoV-2». У яго рабоце прынялі ўдзел вядучыя навукоўцы Акадэміі навук, Міністэрства аховы здароўя і ўстаноў вышэйшай адукацыі медыцынскага, біялагічнага і хімічнага профіляў.
Навукоўцы спыніліся на асаблівасцях функцыянавання імуннай сістэмы ў пацыентаў з грыпам, COVID-19 і вакцынаваных асоб, а таксама абмеркавалі першыя вынікі вакцынацыі супраць COVID-19 у Беларусі. Удзельнікамі пасяджэння была пацверджана клінічная значнасць вызначэння поствакцынальных паказчыкаў клеткавага і гумаральнага імунітэту ў прышчэпленых, вылучаныя іх асаблівасці пры выкарыстанні вакцын розных вытворцаў.
Прынята рашэнне аб публікацыі зборніка дакладаў па выніках правядзення пасяджэнняў Міжведамаснай групы «Каранавірусная інфекцыя 2021: фундаментальныя, клінічныя і эпідэміялагічныя аспекты».
Рэспубліканская міжведамасная рабочая група па пераадоленні COVID-19 была створана Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі у маі 2020 года. У яе ўвайшлі больш за 30 спецыялістаў, якія прадстаўляюць акадэмічную і вузаўскую навуку і медыкі-практыкі. Мэта Міжведамаснай групы — арганізацыя і каардынацыя дзейнасці вучоных і медыцынскіх работнікаў ўсёй краіны па практычнай рэалізацыі комплексаў мерапрыемстваў па пераадоленню каранавіруса.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/postvakcynacyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/nan-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna