Завяршыліся трохтыднёвыя лабараторныя выпрабаванні ў Нацыянальным даследчым цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н.Ф. Гамалеі чарговых серый вакцыны Спадарожнік V, вырабленых на РУП «Белмедпрэпараты», паведамілі [1] ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Вакцына прайшла кантроль якасці. У гэтай сувязі спецыялісты РУП «Белмедпрэпараты» адгрузілі 358 тыс. доз першага кампанента вакцыны ў адрас РУП «Белфармацыя». Менавіта гэтае прадпрыемства дастаўляе вакцыну ў рэгіёны з поўным захаваннем халадовага ланцуга.
У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на атрыманне вакцыны ад каранавіруса на пачатак мая ў арганізацыях аховы здароўя запісаныя больш за 400 тыс. чалавек у цэлым па краіне.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna
[4] https://zviazda.by/be/tags/rup-belmedpreparaty
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus