З нагоды святкавання 76-й гадавіны Вялікай Перамогі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін 9 мая прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак на магілу легендарнага разведчыка, Героя Савецкага Саюза Рыхарда Зорге. Аб гэтым БелТА паведамілі [1] ў пасольстве Беларусі ў Токіо.
«У мерапрыемстве ўдзельнічалі кіраўнікі замежных дзяржаў ЕАЭС і СНД, акрэдытаваных у Японіі», — гаворыцца ў паведамленні.
У гэты ж дзень у пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Японіі адбылося адкрыццё фотавыставы пад назвай «Наша агульная Перамога», прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне. Частку экспазіцыі, якая прадастаўлена беларускім бокам, прысвечана партызанскага руху ў Беларусі ў гады вайны.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/posol-belarusi-v-japonii-prinjal-uchastie-v-vozlozhenii-tsvetov-na-mogilu-geroja-sovetskogo-sojuza-440704-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/ruslan-esin
[4] https://zviazda.by/be/tags/9-maya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-peramogi-1