Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, каментуючы падпісаны кіраўніком дзяржавы дэкрэт «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу», перадае [1] БелТА.
«Любая краіна, зыходзячы з сітуацыі, прымае тыя рашэнні, дакументы, якія неабходныя для ўстойлівага і бяспечнага развіцця. Калі такі дэкрэт прыняты сёння, значыць, ён патрэбны і апраўданы», — упэўнены кіраўнік ФПБ.
Падпісанне кіраўніком дзяржавы гэтага дэкрэта, паводле яго слоў, азначае з’яўленне ў краіне пэўных ахоўных механізмаў. «Як кажуць, заўсёды трэба трымаць порах сухім. І калі мы не будзем пра гэта думаць, то заўсёды знойдуцца тыя, хто захоча нас выпрабаваць. А мы заўсёды павінны быць да гэтага гатовыя», — сказаў Міхаіл Орда.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/podpisanie-prezidentom-dekreta-oznachaet-pojavlenie-v-strane-novyh-zaschitnyh-mehanizmov-orda-440714-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mihail-orda-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/dekret
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka