Нягледзячы на тое, што стан 12-гадовага Рамана Кагадоўскага застаецца цяжкім, сёння ўрачы адзначылі невялікую станоўчую дынаміку, паведамілі [1] ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Хлопчык знаходзіцца ў спецыяльным флюідзізіруюшчым супрацьапёкавым ложку Клінітрон, ён падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, знаходзіцца ў свядомасці, рэагуе на зварот да яго па імені.
Сёння зноў адбыўся кансіліум спецыялістаў пад кіраўніцтвам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча. У ім прынялі ўдзел галоўны ўрач БХМП Андрэй Барысаў, галоўныя камбустыёлагі Міністэрства аховы здароўя Аляксей Часнойць, загадчыца рэанімацыйным аддзяленнем Ларыса Залатухіна, урач-рэаніматолаг Алег Шулінскі і ўрач-камбустыёлаг Яўген Дзюбчанка. Ужо выканана тры аператыўныя ўмяшанні на паражоных участках цела, аперацыі будуць праводзіцца з інтэрвалам 2-3 дня. Прымяняюцца ўсе самыя сучасныя метады лячэння. На дадзены момант арганізм дзіцяці спраўляецца.
Эксперты абмеркавалі тактыку лячэння і намецілі працэдуры на панядзелак.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/roma-kagadouski
[3] https://zviazda.by/be/tags/urachy
[4] https://zviazda.by/be/tags/apyoki
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya