У чэмпіянаце Беларусі па футболе завяршыўся 8 тур. У цэнтральным паядынку сустракаліся лідэры «Шахцёр» і БАТЭ.
Гульня ў Салігорску завяршылася з лікам - 1: 0 на карысць гаспадароў, паведамляе тэлеканал АНТ [1]. Адзіны мяч цудоўным далёкім ударам забіў форвард «Шахцёра» Демба Дарбо. Для футбаліста з Гамбіі гэта ўжо 9-й гол у васьмі матчах. У БАТЭ былі магчымасці зраўняць лік, але ў вырашальныя моманты камандзе не хапала ўдачы. Гульня атрымалася эмацыйнай, і нават пасля фінальнага свістка футбалісты і трэнеры працягвалі высвятляць адносіны.
Дзякуючы гэтай перамозе клуб з Салігорску адарваўся у турнірнай табліцы ад бліжэйшага пераследніка ўжо на сем ачкоў. На другой пазіцыі ідзе мінскае «Дынама», якое напярэдадні абыграла ў гасцях «Іслач» - 3: 1 Трэці радок у БАТЭ. Гэтыя каманды набралі па 17 балаў.
Спасылкі
[1] https://ont.by/news/shahter-obygral-bate-v-finale-8-go-tura-chempionata-belarusi-po-futbolu
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-belarusi-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/shahcyor
[5] https://zviazda.by/be/tags/bate-1