У Рэспубліканскім апёкавым цэнтры пры БХМД сёння адбыліся чарговыя кансіліумы, на якіх абмяркоўвалася лячэнне двух падлеткаў, якія знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане, паведамілі БелТА [1] ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Кансіліумы праходзяць пад кіраўніцтвам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча.
"Хлопчыкам праводзіцца комплекснае лячэнне, - адзначылі ў прэс-службе. - Сёння было праведзена мясцовае лячэнне апёкавых ран з прымяненнем сучасных сродкаў апрацоўкі паверхні цела".
Падлеткам выконваюцца аператыўныя ўмяшанні з інтэрвалам у 2-3 дні. У прамежках праводзяць больш ашчадныя працэдуры.
Верталёт МНС з медыцынскім модулем на борце ў красавіку даставіў у БХМД 12-гадовага Рому, які выратаваў з агню свайго 2-гадовага брата, і 16-гадовага падлетка, які атрымаў удар электрычным токам.
Лекары па-ранейшаму не даюць папярэдніх прагнозаў, аднак адзначаюць, што на дадзены момант іх стан стабільны.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/minzdrav-o-lechenii-dvuh-podrostkov-s-ozhogami-primenjajutsja-samye-sovremennye-sredstva-440808-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-apyokavy-centr
[3] https://zviazda.by/be/tags/bhmd
[4] https://zviazda.by/be/tags/padletki-z-apyokami
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-pinevich-2