У Новай Зеландыі спрабуюць знішчыць вожыкаў, завезеных у краіну брытанскімі каланізатарамі шмат гадоў таму. Пра гэта піша knife.media [1].
Папуляцыя вожыкаў вырасла ў некалькі разоў з-за адсутнасці драпежнікаў. Цяпер яны знішчаюць мясцовую флору і фаўну. Па падліках экспертаў, за суткі адзін вожык можа з’есці да 60 рэдкіх цвыркуноў-уэта.
«Напляваўшы на харчовы ланцужок, яны блажэнна блукаюць па лясах і садах, з’ядаючы неверагодную колькасць мясцовых істот», — расказваюць яны.
Улады спрабуюць знішчыць жывёл шляхам адлову, палявання і атручэння, але мала хто з мясцовых жыхароў згодны з імі, бо вожыкі выглядаюць бяскрыўдна.
Некаторыя навукоўцы прапануюць адлавіць вожыкаў і адправіць назад у Вялікабрытанію, дзе за іх правы змагаюцца актывісты.
Спасылкі
[1] https://knife.media/hedgehog-killing-machines/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yozh
[3] https://zviazda.by/be/tags/novaya-zelandyya