Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі Рустаму Мініханаву ў сувязі з надзвычайным здарэннем у адной са школ у Казані. Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.
«У Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі шакавальную навіну аб надзвычайным здарэнні ў адной са школ Казані, у выніку якога загінулі дзеці і іх настаўнік. Немагчыма знайсці апраўданне бязлітаснаму і бессэнсоўнаму расстрэлу ў мірны час нявінных людзей», — гаворыцца ў спачуванні.
Ад імя беларускага народа і сябе Аляксандр Лукашэнка накіраваў самыя шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых і ўсім жыхарам Татарстана, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым ў гэтай страшнай трагедыі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[2] https://zviazda.by/be/tags/spachuvanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazan
[4] https://zviazda.by/be/tags/respublika-tatarstan