Беларускія футбольныя клубы пазнаюць сваіх супернікаў у еўракубках 15 чэрвеня. У гэты дзень адбудзецца лёсаванне першага і другога раўндаў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і Лігі канферэнцый, адзначае pressball.by [1].
Чэмпіён «Шахцёр» стартуе з першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Прызёры БАТЭ і «Тарпеда-БелАЗ» пачнуць выступ у еўракубках з другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі канферэнцый.
Таксама ў другім раундзе Лігі канферэнцый згуляе «Іслач» (калі пераможа ў фінале Кубка Беларусі) або брэсцкае «Дынама» (калі Кубак выйграе БАТЭ). Фінал Кубка БАТЭ — «Іслач» адбудзецца 23 мая ў Гомелі.
Матчы першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў адбудуцца 6/7 ліпеня, у адказ 13/14 ліпеня 2021 года. Матчы другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі канферэнцый адбудуцца 22 і 29 ліпеня 2021 года.
Прэв'ю: vk.com/fcshakhterby
Спасылкі
[1] https://www.pressball.by/news/football/385438
[2] https://zviazda.by/be/tags/lyosavanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/liga-chempiyonau
[4] https://zviazda.by/be/tags/liga-kanferencyy
[5] https://zviazda.by/be/tags/eurakubki