«Беларусы з 14 мая змогуць паўдзельнічаць у праекце па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19, паведаміл [1]і ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Усе ахвотныя змогуць здаць свой біялагічны матэрыял (кроў) для даследавання на антыцелы да COVID-19.
Гэта даследаванне праводзіцца для ацэнкі папуляцыйнага імунітэту насельніцтва.
Арганізуе праект Міністэрства аховы здароўя Беларусі сумесна з Расспажыўнаглядам Расіі з 14 па 19 мая. Тэсціраванне на антыцелы для жыхароў Беларусі будзе бясплатнае.
Запіс на тэсціраванне будзе толькі ў электронным выглядзе. Жадаючыя змогуць зарэгістравацца і прайсці анкетаванне анлайн. Доступ для запісу на тэсціраванне будзе адкрыты з 12 мая.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[3] https://zviazda.by/be/tags/tesciravanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/antycely
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus